РУС БЕЛ ENG

Гимн школы

ГІМН ШКОЛЫ

Нам дала дзяржава права на вучобу,

І вучыцца добра мы павінны ўсе,

Каб Радзіма наша, любая такая

Расквітнела ў шчодрай, сонечнай красе.

 

Гонар вучня школы мы нясём высока,

З цвёрдаю надзеяй у заўтра мы глядзім,

Працы плён багаты, агонь сэрцаў нашых

Роднаму народу ў час свой аддадзім.

 

Сёння мы пакуль што вучні роднай школы,

І падручнік добры – верны компас наш.

Заўтра мы пакінем школьны дом вясёлы

З шчодраю падзякай тым, вучыў хто нас.

 

І далёка як бы лёс нас не закінуў –

Не забудзем школу, родных і сяброў,

Як вясною птушкі, так і мы таксама

Прылятаць гатовы з выраю дамоў.