РУС БЕЛ ENG

Музей

Панядзелак:

16.00-18.00

 

Субота:

12.00-14.00

 

IMG-acd2d1f28544d7bf641c1308e0ec8733-V

Характарыстыка

краязнаўчага музея “БЕЛАРУСКАЕ  ПАЛЕССЕ” 

             ДУА “Вялічкавіцкая  сярэдняя школа Салігорскага  раёна”

 

  1. Кароткае апісанне гісторыі стварэння музея.

Музей быў створаны:  22.01.1997 года.

Музей быў заснаваны з мэтай адраджэння народных традыцый, культуры і самабытнасці беларусаў, папулярызацыі народных промыслаў і прапаганды нацыянальных здабыткаў. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўсёды памятаць, што мы - беларусы, што жывем на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас, суцяшае і  аберагае ў час нягод.  Таму з'явілася патрэба стварыць этнаграфічны музей.

Адкрыццю музея папярэднічала вялікая пошуковая праца ўсяго школьнага калектыву пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Вештарт Н.М. Спачатку гэта быў музейны куток ”Беларуская хатка”, але ў школе не хапала месца і   вырашылі адкрыць адзіны музей аграгарадка ў Доме культуры. Загадчыкам музея ў гэты перыяд была Радзько Святлана Віктараўна. Работнікі Дома культуры таксама сабралі ў  мясцовых жыхароў шмат экспанатаў, экспанаты аб’ядналі.  Фонд музея налічваў каля  150  экспанатаў асноўнага і 28 дадатковага фонда. Кіраўніком музея была настаўніца пачатковых класаў Шавель Антаніна Андрэеўна.

З 2020 года музей быў перанесены ў памяшканне дзіцячага сада. Кіраўніком музея была назначана настаўніца беларускай мовы і літаратуры  Далматовіч А.І.

З 2020 па 2022 год у памяшканні  музея цягнуўся рамонт. У памяшканні адрамантаваны сцены, устаноўлены новыя вокны - шкло-пакеты, сучасны падвесны паталок, дзверы металічныя з вуліцы, новыя дзверы паміж пакоямі, устаноўлена пажарная сігналізацыя.

У памяшканні зроблены стэлажы, патрэбныя полкі для размяшчэння экспанатаў і экспазіцый.

Памяшканне музея ўяўляе сабой класны кабінет плошчай каля 60  м2. Першы пакой нагадвае інтэр’ер беларускай хаты, другі – класны пакой, дзе стаяць парты і экспазіцыя, прысвечаная ВАВ. У першым пакоі знаходзіцца макет беларускай   печы. Ложак, які прыбраны вышытымі падушкамі і посцілкай. Недалёка ад печы полкі з драўляным і гліняным посуд. Прылады  працы для мужчын.  Прылады для апрацоўкі льну.

Работа па збіранні экспанатаў актывізіравалася. Былі праведзены экспедыцыі ў вёску Вейна, сустрэчы з мясцовымі жыхарамі в. Вейна: Аляхновіч ( Бараноўскай) Т.І., Ермаковіч Анэтай Андрэеўнай. Ад Ермаковіч Анэты Андрэеўны прынята 70 экспанатаў. Сярод іх каштоўнымі і рэдкімі з’яўляюцца: барана драўляная з драўлянымі зубамі, граблі драўляныя з зубамі “ ў шахматным парадку”, ложак драўляны (мэбля дзіцячая).

Ад Бойкі Наталлі Уладзіміраўны сабрана вялікая колькасць экспанатаў. Гэта вышыванкі, прадметы конскай вупражы, кола драўлянае ад воза і іншае.

Таксама праведзены экспедыцыі да жыхароў в.Вялічкавічы: Міцкевіч Вольгі Адамаўны. Ад Міцкевіч В.А. былі перададзены ў музей новыя даматканыя ільняныя рушнікі  рушнікі паркалёвыя, накідкі на падушкі, навалачкі на падушкі, льняная посцілка-усяго прынята каля 30 экспанатаў.

Перададзены экспанаты ад настаўніцы пачатковых класаў Кудзялевіч Ірыны Аляксееўны. Сярод каштоўных гэта 2 посцілкі льняныя з шарсцянымі ніткамі, валёнкі бітыя 2 пары, 2 падушкі, абрус льняны даматканы.

         У выніку экспедыцыі ў в.Капацэвічы прыняты ад мясцовага жыхара Новіка Грыгорыя Іванавіча рэдкія экспанаты: стойка  драўляная для дзіцяці, прас на вуглях, насадка для грабляў для падняцця травы ў час касьбы.

Некаторыя экспанаты перададзены ад бацькоў вучняў. Ад сям’і Шчатко Дзмітрыя прынята 32 экспанаты. Сярод іх рэдкія –гэта дзяжа з ліпавымі драўлянымі абручамі, валёнкі жаночыя і іншыя.

Многа экспанатаў перададзена работнікамі нашай школы,  напрыклад,  куфар з драўлянымі коламі.

         Краязнаўства- невычарпальная крыніца выхавання любові да свайго краю. Вучні збіраюць народны  фальклор: прымаўкі, прыказкі, загадкі, песні, калыханкі ў мясцовых жыхароў вёскі, знаёмяцца з народнымі ўмельцамі. У лістападзе 2022 года ў музей былі запрошаны старэйшыя жанчына пасёлка. Разам з вучнямі школы і настаўнікам працы Аляхновічам А.М. сабралі ткацкі станок, на якім можна працаваць. На сённяшні дзень у музеі налічваецца 338 экспанатаў.

У будучым члены гуртка плануюць папоўніць музей іншымі эксанатамі (прадметамі ваеннага часу, адзеннем 20 стагоддзя), актывізаваць навукова-даследчую і пошуковую работу.

  1. Характарыстыка памяшкання. Указывается тип помещения: музей размешчаны на 2 паверсе будынка дзіцячага садзіка. Гэта клас,  4 акны, на вокнах наклеены гардзіны ў стылі “жалюзі”.  Ёсць асвятленне, падвесны паталок. Ёсць сігналізацыя. Рашотак на вокнах няма.

 

Экспазіцыйная  работа (раздзелы музея і іх тэматыка, найбольш каштоўныя і цікавыя экспанаты).

Усе экспанаты музея размеркаваны па 12 аддзелах:

  1. Вырабы з драўніны (прадметы побыту, вырабленыя з дрэва: драўляны посуд, дзяжы, кубел, начоўкі, лыжкі, куфры, ступа інш.);
  2. Ганчарны посуд (гліняныя гарлачы, гаршкі, збаны);
  3. Пляценне (з лазы: кашы, сырніца, корабы, таптуха, лапці і інш.);
  4. Ткацтва (кросны, прылады працы для вырабу посцілак, дываноў, абрусаў і інш.);
  5. Вышыўка ( тэхнікі: гладзь, насціл, крыжык) і вязанне (кручком, спіцамі і інш.);
  6. Апрацоўка льну. Ільняныя вырабы (ручнікі, абрусы, адзенне, сурвэткі, адзенне і інш., строй беларускай жанчыны і мужчыны)
  7. Інтэр’ер сялянскай хаты;
  8. Вырабы з жалеза (прасы, скобель, нажніцы і інш.);
  9. Бажніца (іконы, кнігі і інш.).
  10. Экспанаты перыяду ВАВ (салдацкія каскі, фрагменты са зброі ваеннага часу).

11.Прылады працы (барана драўляная з драўлянымі зубамі, насадка на касу, пуга, прылады для пчалаводства).

12.Калекцыя льняных палатняных даматканых рушнікоў-19.

 

    Найбольш цікавыя экспанаты:

  • Ткацкі станок 1876 года вырабу;
  • абрусы, вытканыя на кроснах у 30-я гады ХХ стагоддзя;
  • калекцыя прасаў-5;
  • дзіцячая калыска (люлька); дзіцячая калыска (люлька падвешаная);
  • дзіцячая стойка і іншыя.
  • калекцыя гарлачоў, збаноў-12.
  • калекцыя льняных даматканых рушнікоў-19,

           калекцыя льняных даматканых посцілак-10.

  • калекцыя паркалёвых і палатняных вышываных ручнікоў-23
  • калекцыя паркалёвых рэчаў-маляванак.
  • калекцыя дзежак-4.
  • даматканы шарсцяны “шастун” (матрас для ложка напоўнены саломай).
  • Мясарубка 1910 г.
  • Мельніца-жорны
  • Жорны 1920-30 г.г.
  •  
  1. Фондавая работа (количество единиц в основном и вспомогательном фондах, пополнение фондов с момента последней паспортизации) сколько единиц поступило в фонды со времени последней паспортизации, что представляет наибольший интерес).

 

  1. Даследчая работа:

 

Прымалі ўдзел у  даследчай рабоце:

2020/2021 н.г.  “Тапаніміка маёй малой радзімы”-2 месца ў раённым конкурсе;

2021/2022 н.г. “Мікратапонімы мікрараёна школы: аг.Вялічкавічы і в.Вейна”

 

  1. Асветніцкая работа, рэалізацыя педагагічных праектаў. Іфармацыя размешчана на сайце школы, закладка “Музей”.

 

  1. Выніковасць удзелу музея ў конкурсах.

 

Работа аб’яднанняў па інтарэсах (назва).

На базе музея працуюць аб’яднанні па інтарэсах:

  1. “Музеязнаўства”
  2. “Краязнаўства”

 

  1. Састаў савета музея:

Савет музея – дырэктар ДУА “Вялічкавіцкая СШ Салігорскага раёна” Доўнар Святлана Францаўна, настаўнікі беларускай мовы Далматовіч Ала Іванаўна, Бойка Наталля Уладзіміраўна, вучні старэйшых класаў. Стараста музея: Міхальчук Дар’я, намеснік старасты : Шчатко Марыя.

  1. СМИ о музее (названия, даты, №, ссылки на сайты СМИ).